ТАРТ З ВАРАНАЙ КАЎБАСКАЙ І ТАМАТАМІ
- 1 г. 30 хв.
- 8 порцый
Інгрэдыенты
- Каўбаса вараная «Доктарская» - 150 г
- 1 сярэдняя цыбуліна
- Яйкі - 2 шт
- Вяршкі 20% - 120 мл
- Сыр мацарэла піца - 60 г
- Чэры - 70 г
- Сметанковае масла - 30 г
- Алей - 30 г
- Соль
- Молаты чорны перац – на смак
- Мука - 200 г
- Сметанковае масла - 100 г
- Жаўток - 2 шт
- Вяршкі 20% - 2 ст. л.
ПРЫГАТАВАННЕ
- 1
-
Перацерці ў крошку халоднае сметанковае масла і муку. Дадаць 2 ст.л. вяршкоў і жаўткі – замясіць цеста і паставіць у халадзільнік на 30 хвілін.
- 2
-
Тонкімі паўкольцамі нарэзаць цыбулю і абсмажыць на сумесі сметанковага масла і алею. Сыр нацерці на буйной тарцы і змяшаць у місцы з вяршкамі і яйкамі. Пасаліць і паперчыць. Дадаць у сумесь абсмажаную ахалоджаную цыбулю.
- 3
-
Каўбасу нарэзаць буйнымі трохвугольнікамі.
- 4
-
Дастаць цеста з халадзільніка і раскачаць пласт таўшчынёй 5 мм. Вылажыць у форму, пракалоць відэльцам на дне, лішнія краі абрэзаць. Цеста запякаем на працягу 20 хвілін у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы.
- 5
-
Дастаць запечанае цеста і вылажыць малочна-сырную начынку, нарэзаныя чэры і каўбасу. Запячы ў духоўцы яшчэ 15-20 хвілін.
Паспрабуйце прыгатаваць
ФОРМА ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ
Запоўніце форму, і мы ў бліжэйшы час звяжамся з Вамі