1939
У перыяд акупацыі ў Брэсце-над-Бугам паспяхова працавалі некалькі прыватных прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса. Адным з іх валодаў Ігнат Пяткевіч, які яшчэ ў 1930 годзе атрымаў дазвол ад гарадской управы пераабсталяваць частку жылога дома ў каўбасную майстэрню. У будучыні яна стане адным з цэхаў Брэсцкага мясакамбіната. 19 лістапада 1939 года лічыцца днём нараджэння прадпрыемства. Менавіта ў гэты дзень у «Журнале ўліку штатаў устаноў і прадпрыемстваў» з’яўляецца запіс пра бойню ў Брэсце, размешчаную па вуліцы Ягелонскай. Прадпрыемства стала часткай сістэмы мясной і малочнай прамысловасці Заходняй Беларусі і знаходзілася ў непасрэдным падначаленні Трэста мясной прамысловасці ў Беластоку. Першы юрыдычны адрас прадпрыемства – вуліца Маскоўская, 135. Першы ў гісторыі дырэктар – Абрам Афраімавіч Гіршын. У канцы 1939 года на Брэсцкім мясакамбінаце працаваў 71 чалавек.