
Запечаныя «Мясныя падушачкі» са шпінатам

-
1 г. 00 хв.
-
1 порцыя
Інгрэдыенты
- Мясныя падушачкі «Класічныя»
- Замарожаны ці свежы шпінат – 300 г
- Сметанковае масла - 60 г
- Цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- Часнок - 2 зубчыкі
- Размарын - 2 галінкі
- Мука - 1\4 шкл.
- Малако ці вяршкі – 1,5 шкл.
- Мацарэла - 50 г
- Сыр цвёрды цёрты - 1\4 шкл.
- Соль і перац
ПРЫГАТАВАННЕ
- 1
-
У вялікай патэльні для запякання расплавіць масла, дадаць нарэзаную цыбулю, часнок і галінкі размарыну. Гатаваць, пакуль цыбуля не падзалаціцца.
- 2
-
Пасыпаць цыбулю мукой і гатаваць памешваючы, пакуль масла з мукой не ператворацца ў аднародную масу і не стануць закіпаць. Умяшаць малако, соль і перац. Давесці да кіпення, затым паменшыць агонь, каб вадкасць ледзь пабульквала.
- 3
-
Дадаць мясныя падушачкі і гатаваць, перыядычна памешваючы, пакуль падушачкі не стануць мяккімі, а соус не загусцее (прыкладна 5-7 хвілін).
- 4
-
Зняць з агню. Выняць размарын і ўмяшаць шпінат. Пасыпаць цёртым сырам.
- 5
-
Паставіць у разагрэтую да 180 градусаў духоўку і гатаваць, пакуль сыр не падзалаціцца, а соус не стане кіпець (прыкладна 5 хвілін).
Паспрабуйце прыгатаваць
ФОРМА ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ
Запоўніце форму, і мы ў бліжэйшы час звяжамся з Вамі