САЛЯНКА З САРДЭЛЬКАМІ
- 1 г.
- 4 порцый
Інгрэдыенты
- Бульба - 4 шт.
- Сардэлькі «Цялячыя» - 200 г
- Цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- Працёртыя памідоры ці таматная паста - 150-200 мл
- Алей - 1-2 ст. л.
- Пятрушка сечаная - 2 ст. л.
- Лаўровы ліст - 1 шт.
- Салёныя агуркі - 2 шт.
- Масліны ці аліўкі без костачкі - 2-3 ст. л.
- Соль і перац
- Лімон – 3 долькі
ПРЫГАТАВАННЕ
- 1
-
Бульбу ачысціць, нарэзаць кубікамі і паставіць варыцца.
- 2
-
Сардэлькі нарэзаць кружочкамі і абсмажыць на алеі. Далей абсмажаныя сардэлькі адправіць да амаль гатовай бульбы.
- 3
-
На той жа патэльні, дзе смажыліся сардэлькі, пасіруем цыбулю. Калі цыбуля падрумяніцца, дадаём парэзаныя салёныя агурочкі і прыпускаем 2 хвіліны.
- 4
-
У патэльню дабаўляем працёртыя памідоры і абсмажваем 3-4 хвіліны. У нас гатовая запраўка – адпраўляем яе ў каструлю, дадаём соль, перац, лаўровы ліст і варым яшчэ 4-5 хвілін.
- 5
-
Кладзём у салянку аліўкі ці масліны, нарэзаныя кольцамі. Дадаём скрылькі лімона і сечаную пятрушку. Здымаем з агню і даём настаяцца 15-20 хвілін.
- 6
-
Перад падачай у талерку кладзём лыжку смятаны і скрылік лімона.
Паспрабуйце прыгатаваць
ФОРМА ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ
Запоўніце форму, і мы ў бліжэйшы час звяжамся з Вамі