ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» ужо больш за 80 гадоў радуе спажыўцоў якаснай і смачнай мясной прадукцыяй, клапоцячыся пра персанал і ствараючы максімальна зручныя ўмовы супрацоўніцтва для партнёраў. За гэты перыяд прадпрыемства прайшло ўнікальны шлях развіцця: адрадзілася з нуля ў пасляваенныя гады, адным з першых пачало развіваць сацыяльную інфраструктуру і ўкараняць высокія стандарты якасці. У 90-ыя, калі былі абарваны лагістычныя ланцужкі і давялося пераарыентоўваць рынак, мы здолелі захаваць традыцыі, рэцэптуру, абсталяванне, змяніць прыярытэты і зноў заняць лідзіруючыя пазіцыі ў мясаперапрацоўчай галіне. Сёння брэнд і прадукцыю «Брэсцкага мясакамбіната» добра ведаюць у Беларусі і за яе межамі. Мы актыўна асвойваем новыя рынкі і ўстанаўліваем партнёрскія адносіны з тымі, хто цэніць якасць, клапоціцца пра спажыўца і імкнецца да развіцця
Партнерам
Даведайцеся кантакты дылера ў вашым рэгіёне
БАГАТАЯ ГЕАГРАФІЯ
30% усяго аб’ёму выпускаемай прадукцыі мы пастаўляем на экспарт. Брэнд «Брэсцкі мясакамбінат» ведаюць спажыўцы ад Масквы і Санкт-Пецярбурга да Кітая.
АПЕРАТЫЎНАСЦЬ ПАСТАВАК
Мы маем уласны аўтапарк, каб аптымізаваць транспартныя схемы і скараціць час дастаўкі прадукцыі да мінімуму. На прадпрыемстве ўкаранёна зручная сістэма апрацоўкі заявак на пастаўку прадукцыі: сёння вы робіце заказ, заўтра прадукцыя ўжо ў вас. У Мінск і абласныя гарады Беларусі нашы мясныя вырабы трапляюць да 7-8 раніцы, а ў Маскву – на працягу сутак.
НЯЗМЕННА ВЫСОКАЯ ЯКАСЦЬ ВЫПУСКАЕМАЙ ПРАДУКЦЫІ
На прадпрыемстве паспяхова функцыянуе сістэма менеджменту якасці і бяспекі харчовых прадуктаў, працуе сістэма прасочвальнасці прадуктаў. Бюро кіравання якасцю ўвесь час узаемадзейнічае як з вытворчымі цэхамі, так з лабараторыяй і аддзелам тэхнолагаў.;
Калі Ваш рэгіён адсутнічае ў спісе, звяжыцеся з намі:
ПАСТАЎКІ ПРАДУКЦЫІ НА ТЭРЫТОРЫІ РБ
-
+375 (162) 27 78 08
+375 (162) 27 78 79
+375 (162) 27 78 84
Аддзел продажаў
op@brestmk.by
ПАСТАЎКІ ПРАДУКЦЫІ ЗА МЕЖАМІ РБ
-
+375 (162) 27 78 30
Аддзел ЗЭД
ved@mkbrest.by
ФОРМА ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ
Запоўніце форму, і мы ў бліжэйшы час звяжамся з Вамі