Будучыня – за маладымі прафесіяналамі!
Наша прадпрыемства шануе шматгадовыя традыцыі, але пры гэтым імкнецца ісці ў нагу з часам, актыўна асвойваючы новыя тэхналогіі і абсталяванне. Мы пашыраем каманду за кошт таленавітых, энергічных і мэтанакіраваных маладых спецыялістаў.
Калі вы:
- заканчваеце вышэйшую ці сярэдне-спецыяльную навучальную ўстанову, але пакуль не вызначыліся, з якой сферай хочаце звязаць будучую прафесійную кар’еру;
- актыўны і мэтанакіраваны, імкняцеся атрымаць навыкі, веды і вопыт;
- марыце стаць часткай каманды прафесіяналаў;
- марыце стаць часткай каманды прафесіяналаў;
- маеце патрэбу ў навыках дзелавых зносін;
- неабыякавыя да насычанага карпаратыўнага жыцця, хочаце пазнаёміцца з пазітыўнымі і цікавымі людзьмі
ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» чакае вас!
Студэнты, якія станоўча зарэкамендавалі сябе, маюць магчымасць стаць часткай нашай дружнай і згуртаванай каманды. На нашым прадпрыемстве Вы можаце прайсці вытворчую практыку па розных спецыяльнасцях:
- Бухгалтарскі аналіз, улік і аўдыт;
- Вiтэрынарыя;
- Iнфармацыйныя тэхналогіі
- Кадравае справаводства;
- Лабараторныя дасдедаванні;
- Маркетынг, рэклама, PR;
- Міжнародныя адносіны;
- Метралогія і аўтаматызацыя;
- Ахова працы;
- Рамонт і наладка вытворчага абсталявання;
- Будаўніцтва;
- Тэхналогія харчовай вытворчасці;
- Стандартызацыя, кіраванне якасцю;
- Кіраванне персаналам, HR;
- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве;
- Электраэнергетыка;
- Юрыспрудэнцыя.
Каб трапіць у лік практыкантаў і атрымаць магчымасць праявіць сябе, паралельна асвойваючы новыя веды і навыкі, трэба зрабіць усяго тры простыя крокі:
- Запоўніць анкету для студэнтаў;
- Паразмаўляць са спецыялістам бюро па рабоце з персаналам па тэлефоне 8 (0162) 27-77-57. 8 (0162) 27-77-57.
*Да конкурсу дапускаюцца толькі анкеты ўстаноўленага ўзору
Студэнты, якія паспяхова зарэкамендавалі сябе за час праходжання практыкі, у далейшым маюць магчымасць папоўніць рады нашых супрацоўнікаў.